Государственные праздники Республики Беларусь

День Конституции

15 марта 1994 года была принята Конституция независимой Республики Беларусь.

 

День единения народов Беларуси и России

Главный праздник Союзного государства Беларуси и России отмечается 2 апреля. Именно в этот день в 1996 году Президенты России и Беларуси Борис Ельцин и Александр Лукашенко подписали в Москве Договор о Сообществе Беларуси и России. Через год, 2 апреля 1997 года, был подписан Договор о Союзе Беларуси и России, который лег в основу процессов интеграции двух государств.

 

День Государственного флага Республики Беларусь и Государственного герба Республики Беларусь

2-е воскресенье мая – День Государственного флага Республики Беларусь и Государственного герба Республики Беларусь.

Праздник посвящен главным символам страны, которые воплощают идеи национального единства и являются важнейшими атрибутами суверенитета и независимости Беларуси.

 

День Победы

9 мая Беларусь празднует победу над фашизмом в Великой Отечественной войне (Второй мировой). В стране это одна из самых почитаемых дат, так как победа досталась огромной ценой – погиб каждый третий белорус.

Ветераны войны в Беларуси пользуются особым почетом, поэтому торжественные шествия ветеранов – главное праздничное мероприятие Дня Победы. Они проходят по всей стране.

 

День Независимости

В Беларуси День Независимости – главный государственный праздник. Он отмечается 3 июля – в день освобождения в 1944 году города Минска от немецко-фашистских захватчиков.

Главное мероприятие праздника – торжественный парад. В Минске он проводится на проспекте Победителей и напоминает о том, что белорусский народ ценой немыслимых потерь завоевал свободу страны, а также демонстрирует достижения суверенной Беларуси.

 

Праздники и памятные дни в Беларуси

1 января – Новый год.

7 января – Рождество Христово (православное).

23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Хотя главные герои этого дня военнослужащие, в Беларуси он считается праздником всех мужчин.

8 Марта – День женщин. Праздник был учрежден вскоре после революции 1917 года. В современной Беларуси 8 Марта является праздником Весны и днем, когда чествуют женщин.

1 Мая – Праздник труда. День труда – один из популярных праздников в Беларуси. В этот день проводится множество концертов и других зрелищных мероприятий. Многие празднуют его, устраивая пикники. Подробнее о кухне Беларуси

7 ноября – День Октябрьской революции.

25 декабря – Рождество Христово (католическое).

 

Памятные дни

В Беларуси официально установлены памятные дни, в которые принято вспоминать жертв великих трагедий, отдавать дань уважения умершим.

День поминовения умерших (Радуница) – 9-й день после православной Пасхи. В этот день принято посещать кладбища, приводить в порядок могилы родственников и близких людей.

26 апреля – День чернобыльской трагедии.

22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны.

 

Народные праздники

Наряду с официальными в Беларуси остаются популярными древние народные праздники, один из которых – Купалье. Он отмечается в ночь с 6 на 7 июля. Празднование сопровождается народными обрядами, песнями, хороводами. Обязательные атрибуты праздника – ритуальные прыжки через костер и купание.

 

Календарь праздничных и памятных дней, которые являются нерабочими в Беларуси

1 января – Новый год.

7 января – Рождество Христово (православное).

8 Марта – День женщин.

9-й день после православной Пасхи - Радуница

1 Мая — Праздник труда.

9 Мая — День Победы.

3 июля — День Независимости Республики Беларусь.

7 ноября – День Октябрьской революции.

25 декабря – Рождество Христово (католическое).

Многія вядомыя людзі – ад святых сярэдневякоўя да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцы Беларусі.

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі:

Барбара Радзівіл, вялікая княгіня, каралева Польшчы

- Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

Вядомыя вучоныя з Беларусі:

Ігнат Дамейка. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Аляксандр Чыжэўскі. Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Жарэс Алфёраў. Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Вядомыя касманаўты з Беларусі:

Пётр Клімук. Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак. Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

 

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал.

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

Луіс Барт Маер.

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі «Метра-Голдвін-Маер».

- Васіль Быкаў.

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да багацця думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядання. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990–1993 гадах - прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Памёр у 2003 годзе.

Вядомыя палітыкі з Беларусі:

Хаім Вейцман.

Нарадзіўся ў Беларусі ў невялікай вёсцы пад Пінскам у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Знакамітыя асветнікі Беларусі:

Францыск Скарына.

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.

- Святая Ефрасіння.

Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

 

Чэмпіёны з Беларусі:

Аляксандр Мядзведзь.

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут.

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба.

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

- Ігар Макараў.

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Юлія Несцярэнка.

Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны.

Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Аляксандра Герасіменя. Нарадзілася ў Мінску ў апошні дзень 1985 года. Аляксандра - чэмпіёнка свету 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем, сярэбраны прызёр ЧС-2007 на дыстанцыі 50 м на спіне, чэмпіёнка Еўропы 2010 года на дыстанцыі 50 м на спіне, сярэбраны прызёр ЧЕ-2010 на дыстанцыі 100 м вольным стылем, сярэбраны прызёр ЧЕ-2006 на дыстанцыі 50 м на спіне, бронзавы прызёр ЧЕ-2002 на дыстанцыях 50 м вольным стылем і 50 м на спіне. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2012.

Вікторыя Азаранка. Беларуская тэнісістка. Былая першая ракетка свету сярод юніёрак, пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага Шлема. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010). Алімпійская чампіёнка ў змяшаным парным разрадзе і бронзавы прызёр Гульняў-2012 у жаночым адзіночным разрадзе. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе. Першая беларуская тэнісістка — пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, першая беларуска на вяршыні рэйтынгу WTA (2012—2013 гады).

Сяргей Мартынаў. Беларускі стралок заваяваў залаты медаль Алімпіяды-2012. Гэта ўжо трэцяя алімпійская ўзнагарода вопытнейшага беларускага стралка - да гэтага ён двойчы заваёўваў бронзавыя медалі ў Сіднеі-2000 і Афінах-2004. Усяго ён прымаў удзел у шасці Алімпіядах, прычым на чатырох з іх трапляў у фіналы.